• Музыка
  • Ноты
  • Фото
  • Видео
    • Видео песен
    • Концерты
  • Биография
  • Новости
  • Контакты
  • РУСРУС
    • ENGENG

Первый авторский концерт Олега Молчана прошел с аншлагом

10 июня, 2008
Творчество

Вечером 8 июня в Белгосфилармонии состоялся авторский концерт композитора Олега Молчана — участника легендарного ансамбля «Песняры».

В большой программе прозвучали песни, написанные композитором в разные годы во время его работы в «Песнярах»: «Молитва» (слова Янки Купалы), «Милая женщина», «Гуляй, казак!» (Владимир Некляев), «Юность» (Юрий Рыбчинский) и другие. В концерте приняли участие друзья и коллеги О.Молчана, а также музыканты ансамбля «Песняры», которые работали с ним в разные периоды истории коллектива. Среди них — ансамбль «Камерата», Ирина Видова, Инна Афанасьева, Анатолий Ярмоленко, Яков Науменко.

По мнению певицы И.Видовой, концерт получился замечательным. «Публика и многие люди за кулисами, вероятно, были удивлены таким рядом сильных и красивых песен, которые прозвучали в течение вечера, но все эти песни были написаны за 20 лет работы, — отметила певица. — Некоторые песни автор отдал другим артистам, и они тоже замечательно с ними справились».

Виновник торжества признался, что счастлив возможности организовать «такое замечательное мероприятие». Композитор выразил надежду, что это только начало его творческого пути, хотя за его плечами уже 25 лет творчества. О.Молчан поблагодарил всех, кто принял участие в организации и проведении творческого вечера.

«Это мой первый авторский концерт, — сказал композитор. — Я рад, что меня поддержали артисты — мои друзья, что мое творчество тепло приветствовала публика».

 

“Родныя песні” і серыялы Алега Молчана

7 июня, 2008
Творчество

Заўтра ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі — праграма “Родныя песні” Алега МОЛЧАНА. Яе аснову складуць песні з яго аднайменнага цыкла на вершы Янкі Купалы (ноты адной з іх — “Ты прыйдзі”, — дарэчы, былі надрукаваны ў “К” № 13), песні з рэпертуару “Песняроў” 1990-х гадоў у новых аранжыроўках і выкананні. Невыпадкова і сустрэчу Алег прызначыў у Музеі Уладзіміра Мулявіна. Так што мы гутарым амаль утраіх.

— Купалаўскі цыкл быў створаны яшчэ год таму, і я вельмі ўдзячны Міністэрству культуры нашай краіны за дапамогу ў магчымасці прадставіць песні з яго на канцэртнай эстрадзе. Для кожнай з іх хацелася знайсці свайго выканаўцу. Таму прыпеўкі, да прыкладу, я прапанаваў Якаву Навуменку, лірыку — Дзмітрыю Качароўскаму. Да таго ж, узнікла думка сабраць прадстаўнікоў розных пакаленняў “Песняроў”, з кім я і дагэтуль падтрымліваю стасункі. Спадзяюся, праз нейкі час увесь цыкл цалкам выйдзе на кампакт-дыску, там будзе яшчэ больш былых “песняроўцаў”, і ўжо некаторыя напрацоўкі для гэтага зроблены. На канцэрце ж прагучаць і мае сучасныя песні: наспеў час падводзіць некаторыя вынікі, бо хутка будзе 25 гадоў творчай дзейнасці, адлічваючы з часу, як першыя песні пачалі выходзіць у эфір.
— А з чаго, дарэчы, усё пачыналася?
— Гэта, бадай, нецікава. Ды яшчэ амаль на 45-ці старонках выкладзена на адным з фан-сайтаў “Песняроў”. Усё, як ва ўсіх: бацька-музыкант хацеў зрабіць з мяне маленькага генія, таму займаўся са мной гадоў з трох. А з пяці я ўжо хадзіў да прафесара, паступіў у спецыялізаваную школу пры кансерваторыі. Пай-хлопчыкам не быў: у камсамол уступіў толькі ў выпускным класе, бо ніяк не мог вывучыць статут, дый адна думка пра тое, што давядзецца наведваць камсамольскія сходы, наводзіла жах. У футбол любіў гуляць — гэта зараз у мяне ні на футбол, ні на рыбалку часу няма. Гадоў у сем пачаў сачыняць, адразу — Санату. Бо чым маладзейшы кампазітар, тым больш магутныя творы яму хочацца напісаць. У юнацтве больш вынаходлівасці, затое бракуе асэнсавання. З гадамі з’яўляецца мудрасць, а вось алгарытмы пралічваюцца не так хутка, затое больш трывала. Зараз я не магу, як раней, напісаць песню за дзень ці два. Затое магу за 5 хвілін — прытым, што дагэтуль некалькі тыдняў буду пра яе думаць. Раней я ўвогуле песні не любіў, лічыў іх лёгкай забаўлянкай. У 14 гадоў пачуў джазавага піяніста — “сашмараваў” тыя пласцінкі да дзірак.
— Але гэта і спатрэбілася ў “Песнярах”.
— “Песняры” — адзін з самых удалых перыядаў маёй творчасці. Спачатку супрацоўнічаў з імі як кампазітар і аранжыроўшчык, пасля стаў артыстам калектыву. У параўнанні з астатнімі я быў надта малады: мне было 24, а сам ансамбль адзначаў — 20-годдзе. Таму асэнсаванне, што гэтая праца значыла ў маім лёсе, узнікла значна пазней. Гэта была шыкоўная школа — тая, найперш, адукацыя, якую не заменіць ніякі кансерваторскі дыплом: паездкі, краіны, канцэрты, студыі, стасункі, размовы — усё гэта накладвае свае адбіткі, трэба толькі ўмець іх назапашваць. І працягваць самаадукацыю ўсё жыццё, каб не замыкацца на чымсьці адным, не тыражаваць аднойчы знойдзенае да бясконцасці. Гэтаму і навучыў мяне Уладзімір Георгіевіч. Ёсць людзі рознага маштабу. Мулявін, як і Купала,— гэта цэлы космас. А больш за ўсё мне пашанцавала, што ён спяваў мае песні. Ён жа сам быў геніяльным творцам, аўтарам выдатных песень, і калі стаў прасіць, каб я напісаў для яго яшчэ, — гэта было для мяне найвышэйшым прызнаннем.
— А перыяд вашай творчасці са спявачкай Ірынай Відавай?
— Яна мая Муза, і мы разам ужо 15 гадоў — з таго часу, як яна прыйшла да мяне замовіць аранжыроўкі на свае ўласныя песні. Так, зараз яна добра раціруецца на радыёстанцыях, песні ў яе выкананні неаднойчы выдаваліся ў маскоўскіх зборніках, але колькі я памылак нарабіў, каб прыйсці да рэальных вынікаў! Пераход ад глабальных задумак “Песняроў”, якіх публіка ўспрымае “на ўра”, да працы з маладой, нікому не вядомай дзяўчынай патрабаваў вялікіх змен ува мне самім, у маёй творчасці. У “Песнярах” існавала свая добра распрацаваная канцэпцыя калектыву, а тут да ўсяго даводзілася даходзіць самому.
Што для Ірыны пісаць, як пісаць? Гэта я тады не зусім разумеў. Запісалі некалькі песень, паехалі з імі ў Маскву, а нам: прабачце, “неліквіднае”. Толькі праз нейкі час мы ўцямілі, што патрабуецца. Многія не любяць слова “фармат”. Калі ім прапануюць зрабіць з творчасці прадукцыю, пачынаецца істэрыка. І дарма! Бо ва ўсім трэба бачыць рацыянальнае зерне. У творчасці ты нічым не звязаны, нікому не абавязаны — робіш што хочаш. Гэта, можа, задавальняе цябе самога. А іншых? Прадукцыя — слова, можа, не самае трапнае, ад яго нібы патыхае выключна вытворчымі працэсамі, але вытворчасць і творчасць — словы аднакарэнныя. І “прадукцыя” павінна станавіцца больш удасканаленай, чым проста творчасць. Яна ж накіравана не проста на самавыяўленне, а на публіку, куды трэба выносіць тое, што будзе яе кранаць: самае дасканалае, апрабаванае. “Папса” — таксама, на мой погляд, не самае горшае слова. Бо ёсць “папса” вельмі добрая — песні таго ж Меладзэ. А ёсць — так, “папсень”.
— Дык розніца паміж творчасцю і прадукцыяй, на ваш погляд, у якасці?
— Не, — у завершанасці. Творчасць — гэта працэс, а прадукцыя — яго вынік, што мае дакладную адраснасць. Людзі, якія займаюцца безадраснай творчасцю, часта апраўдваюць сябе тым, што, маўляў, працуюць дзеля будучыні. Але гісторыя сведчыць: прыклады, калі сучаснікі абсалютна не разумеюць творцу,— хутчэй, выключэнне з правілаў. Часцей наадварот: папулярнасць пры жыцці не гарантуе такой жа вядомасці і ў наступных пакаленнях.
— Дык хто ж адрасат вашых песень?
— У гэтым сэнсе я лічу сябе разнапланавым кампазітарам. Бо, з аднаго боку, я заўсёды любіў і люблю беларускую песню, добра адчуваю яе адрозненні не толькі ад англамоўнай эстрады, але і ад песень іншых славянскіх народаў, нават вельмі блізкіх. Таму, з аднаго боку, мой адрасат — гэта людзі, якіх цікавяць беларуская мова, культура. І сваёй галоўнай песняй, безумоўна, лічу “Малітву” на словы Янкі Купалы. А тая ж Ірына Відава— гэта музыка сучасных маладых гарадскіх жанчын: жаночыя гісторыі, каханне на адлегласці, параходы, цягнікі, свет. Мастацтва не можа складацца адно з шэдэўраў высокай духоўнасці — павінны быць і “серыялы”. Таксама высокай якасці!І песні такога кшталту ў мяне больш “інтэрнацыянальныя”. Мог бы, напэўна, пісаць і англамоўныя, але чужой мовы я крыху пабойваюся, бо не ведаю яе на тым узроўні, які дазваляе адчуваць усе тонкасці, падводныя плыні, шматзначнасць, водар, музычнасць інтанацыі кожнага слоўца, як гэта адбываецца ў мяне з мовамі рускай і беларускай. Падтэкст, а не тэкст з’яўляецца асновай нашага мыслення. І калі ты ведаеш мову выключна на ўзроўні тэксту, гэта толькі першая прыступка, якая наўрад ці дазваляе табе працаваць у гэтым моўным асяроддзі напоўніцу. Рускую мову на сённяшні дзень я таксама лічу інтэрнацыянальнай: на ёй размаўляе шмат людзей, што з’яўляецца абавязковай атрыбутыкай шырокага распаўсюджання песні. Мовы шлягераў — руская і англійская.
Тыя ж фіны ці аўстрыйцы спяваюць шлягеры па-англійску, краіны СНД — па-руску. Хаця, калі я аддаваў аднаму з маскоўскіх артыстаў сваю “Белую царкву”, ён папрасіў мяне: “А зрабі-ка ты яе па-беларуску: падабаецца мне ваша мова”. Думаю, ён адчуў: на якой бы мове беларусы ні пісалі свае песні, усё роўна ў іх, у той ці іншай ступені, будзе праглядвацца беларускасць.
Але кожны жанр, як і кожная аўдыторыя, патрабуе сваёй музыкі. Адраснасць у гэтым сэнсе надае творчасці большую прадукцыйнасць. Прыдумаць тэму, класны матыўчык — гэта, безумоўна, творчасць.
Але ж як гэтую тэму развіць? У якім жанры, з якой аранжыроўкай выкласці? Гэтыя працэсы, бясспрэчна, закранаюць ужо не толькі творчасць, але і вытворчасць. Бо з аднаго і таго ж матэрыялу можна зрабіць розныя рэчы. І прафесіянал на тое і прафесіянал, бо можа разгарнуць тэму па-рознаму — у залежнасці ад таго, для каго ўсё гэта будзе прызначацца. Тут, зразумела, паўстаюць і праблемы “раскруткі”. Але я сфармуляваў бы гэта крыху іначай: як вырвацца з натоўпу? Як зрабіць так, каб цябе заўважылі? Самы просты варыянт — зрабіць усё наадварот, абсалютна ў іншы бок, чым гэта робяць іншыя. І сказаць пры гэтым, што, маўляў, мяне ніхто не разумее.
Гэта будзе, канешне, заўважана. Але ж ці прыжывецца надалей? Куды больш складана (і, між іншым, больш прадуктыўна) заставацца ў агульнай плыні, але пры гэтым вылучацца сярод астатніх.
— Іншымі словамі, заставацца “ў фармаце”, але рабіць гэта лепш за іншых.
— Не проста лепш — арыгінальней. Гэта яшчэ больш складана! Але толькі гэта і ёсць творчасць, якая дарасла ў завершанасці вынікаў да вытворчасці. А надалей усё вымяраецца колькасцю такіх “вытворчых вынікаў”. І ўзнікае падзел на прафесіяналаў і— аўтараў адзінай песні, імёны якіх часцей за ўсё знікаюць…

Гутарыла Надзея БУНЦЭВІЧ

Источник

Свежие записи

  • Приз имени Олега Молчана возвращается в Минск!
  • «Вива, Олег Молчан» на фестивале «Красная гвоздика»
  • В Сочи проходит Международный фестиваль-конкурс «Красная гвоздика»
  • Олег Молчан: «Красная гвоздика – фестиваль хорошей, качественной песни»
  • Олег Молчан на Википедии

Архивы

  • Июнь 2025
  • Май 2025
  • Апрель 2025
  • Ноябрь 2024
  • Октябрь 2024
  • Сентябрь 2024
  • Август 2024
  • Июль 2024
  • Июнь 2024
  • Апрель 2024
  • Январь 2024
  • Декабрь 2023
  • Октябрь 2023
  • Июнь 2023
  • Май 2023
  • Апрель 2023
  • Февраль 2023
  • Ноябрь 2022
  • Октябрь 2022
  • Апрель 2022
  • Октябрь 2021
  • Июль 2021
  • Май 2021
  • Октябрь 2020
  • Февраль 2020
  • Декабрь 2019
  • Август 2019
  • Июль 2019
  • Март 2019
  • Декабрь 2018
  • Ноябрь 2018
  • Август 2018
  • Июль 2018
  • Март 2018
  • Январь 2018
  • Ноябрь 2017
  • Сентябрь 2017
  • Март 2017
  • Октябрь 2016
  • Апрель 2016
  • Март 2016
  • Февраль 2016
  • Декабрь 2015
  • Июнь 2015
  • Май 2015
  • Апрель 2015
  • Март 2015
  • Февраль 2015
  • Октябрь 2014
  • Август 2014
  • Март 2014
  • Декабрь 2013
  • Сентябрь 2013
  • Июнь 2013
  • Сентябрь 2011
  • Ноябрь 2010
  • Октябрь 2010
  • Апрель 2010
  • Февраль 2010
  • Январь 2010
  • Сентябрь 2009
  • Июнь 2008
  • Сентябрь 2004

Рубрики

  • Авторское право
  • Жизнь
  • Личная жизнь
  • Творчество

© Видова-Молчан И.С. | Vidova-Molchan Irina, 2020